Эканамічныя працэссы
Выступаючы ў якасці цэнтраў эканамічнага жыцця пэўных тэрыторый, гарады і мястэчкі садэейнічалі развіццю прафесіянальнага і рэгіянальнага раэдэялення працы, рамяства і гандлю і адыгрывалі значную ролю ў стварэнні агульнасці эканамічных сувязей у межах беларускай народнасці XVII— XVIII стст. Арыентацыя на ўнутраны рынак была асабліва характэрна для тых абласцей Беларусі, дзе адсутнічала шырока развітая фальваркова-паншчынная сістэма і пераважала грашовая рэнта ў павіннасцях сялян, што вызначала ўнутрырыначны напрамак вытворчасці іх гаспадарак. Важным паказчыкам эканамічнага развіцця Беларусі ў той час быў знешні гандаль, у якім выдзяляліся пяць асноўных напрамкаў: рускі, украінскі, літоўскі, польскі і заходнееўрапейскі. Вельмі важна, што гандлёвыя сувязі па гэтых напрамках не былі прывілеяй бліжэйшых да іх абласцей Беларусі. Так, слуцкія купцы ў XVII ст. вывозілі праз Нёманскую таможню ў Коўна тавары ў Крулявец (Кёнігсберг). Ва ўкраінскія гарады прыязджалі з таварамі купцы з Магілёва, Шклова, Крычава і ікш. З Крычаўскага і Гомельскага старостваў у XVIII ст. адпраўляліся ў Гданьск партыі паташу і алею. Вялікае значэнне для беларускай эканомікі на працягу XVII—XVIII стст. меў гандаль з Рускай дзяржавай, а наступнае перамяшчэнне цэнтра цяжару асноўнага гандлю Белярусі ў пачатку XIX ст. на ўсход адыграла важную ролю ў расшырэнні сувязей беларусаў з рускім народам [7].
Развіццю ўнутранага і знешняга гандлю спрыяла наяўнасць разгалінаванай сістэмы рачных шляхоў (Дняпроўскі, Прыпяцкі, Заходнедзвінскі і Інш.) і сухапутных дарог, якія мелі міжнароднае значэнне з Масквы ў Польшчу праз Смаленск, Барысаў, Брэст; з Прыбалтыкі ў турэцкія ўладанні праз Клецк, Пінск, Луцк. У XVII ст. былі пракладзены паштовыя дарогі на Палессі: Пінска-Слонімскі і Пінска-Валынскі тракты. Увогуле ў гэты час беларускай этнасацыяльнай супольнасці была ўласціва пэўная эканамічная цэласнасць пры наяўнай агульнасці ўнутраных эканамічных сувязей.
У перыяд XVII—XVIII стст. адбыліся пэўныя змены ў этнасацыяльным жыцці феадальнага грамадства Беларусі, што было звязана перш за ўсё з узмацненнем феадальна-прыгоннай залежнасці сялян (цяглых, чыншавых, агароднікаў, слуг). Асноўным абавязкам цяглых сялян з'яўлялася паншчына, а чыншавых — грашовы аброк (чынш). Агароднікі выконвалі павіннасці на паншчыне, а сяляне-слугі займаліся промысламі, прадукцыя ад якіх ішла на патрэбу памешчыцкага двара або на продаж. Слугі абавязаны былі выконваць і іншыя службы, напрыклад воінскую, кур'ерскую або адміністрацыйна-ўпраўленчую [8].
У 70—80-я гады XVII і ў 20—30-я гады XVIII ст.ст. перыядычна павялічвалася колькасць сялян — «слабодзічаў» і «асаднікаў», якія сяліліся на новыя або зруйнаваныя войнамі старыя ворыўныя землі. Аднак па меры аднаўлення гаспадарак і ўзмацнення феадальнай эксплуатацыі да сярэдзіны XVIII ст. гэта праслойка сялян была паступова заняволена. У сувязі са скарачэннем або поўнай ліквідацыяй фальварковай гаспадаркі сяляне буйных каралеўскіх уладанняў пераводзіліся з адпрацовачнай рэнты на грашо вую, г. зн. з цяглых — у аброчна-чыншавыя. Першапачаткова гэты працэс праходзіў пераважна ў эаходніх абласцях Беларусі і не датычыў прыватнаўласніцкіх і царкоўнаўласніцкіх сялян. Аднак пазней ён ахапіў розныя феадальныя гаспадаркі, уключаючы каралеўскія эканоміі, староствы, прыватнаўласніцкія вотчыны і царкоўныя ўладанні. У выніку гэта катэгорыя сялян стала складаць значную частку сельскага насельніцтва Беларусі таго часу. Колькасць сялян-слуг у розны час была таксама не аднолькавай. Асабліва скарачалася яна ў перыяды войнаў і разбурэння эканомікі, калі адны з іх павінны былі выконваць ваенную павіннасць, а другія пераводзіліся ў катэгорыю цяглых або чыншавых, што ў цэлым вяло да некаторай нівеліроўкі ўнутрысаслоўнага становішча розных катэгорый беларускяга сялянства. Адбываўся працэс збліжэння або нават поўнага зліцця сельскагаспадарчых і рамесных сялян-слуг з цяглым і чыншавым сельскім насельніцтвам [9].
Эканамічнае развіццё беларускіх гарадоў у гэты перыяд тармазілася расшырэннем фальваркова-панскай сістэмы, эканамічнымі прывілеямі шляхты і палітычным строем Рэчы Паспалітай. Магнаты стваралі ў гарадах свае «юрыдыкі», насельніцтва якіх падпарадкоўвалася феадалам і плаціла ім усе падаткі. Пастаяннае павелічэнне ўласнасці феадалаў падрывала зканамічнае становішча гарадскіх аб шчын і органаў гарадскога самакіравання. Феадалы ўмешваліся ў справы магістратаў, парушалі прывілеі гараджан, незаконна абкладалі іх грашовымі паборамі. Паступова колькасць насельніцтва, якая падпарадкоўвалася гарадскому самакіраванню, скарачалася. У XVII — першай палавіне XVIII ст. змяншэнне колькасці гараджан ішло ў выніку міграцый і эпідэмій. Так, Орша ў канцы XVII ст. па назіраннях аднаго рускага падарожніка, была “пустым горадам”. У пачатку XVIII ст. эпідэміі ахапілі многія гарады і мястэчкі Беларусі, што прывяло да скарачэння гарадскога насельніцтва на 30—35% у параўнанні з канцом XVII ст.
Другие статьи
Швейцария
"Швейцария - это
рай", - сказала королева Великобритании Елизавета II во время своего
визита в Берн. Звучит восторженно, и похоже, это высказывание не далеко от
истины. Одна старая-старая сказка рассказывает, что когда Господь Бог
распределял природные богатства по недрам земли ...