Распаўсюджванне этнікону «беларусцы» і назвы «Белая Русь»
Паняцце «ліцвіны» ў састаўных формах тыпу «ліцвіны беларусцы» або ў аўтаномнай форме «ліцвіны», «літоўцы», «літва» ў XVII—XVIII стст. мела розную семантыку. Як і раней, у адных выпадках гэта назва выступала ў якасці палітоніма, у другіх — як экзаэтнонім для літоўцаў і беларусаў з боку палякаў, рускіх і ўкраінцаў. Акрамя таго, яна заставалася ўласным этнанімічным вызначэннем некаторых груп заходніх абласцей Беларусі і ўсходніх тэрыторый Літвы.
У XVII—XVIII стст. некаторыя змены адбыліся і ў старажытных этнанімічных формах з коранем -рус-. Так, раней этнічна недыферэнцыраванае паняцце «русіны» ў адносінах да беларусаў паступова знікае. Замест яго праваслаўнае насельніцтва пачынае называцца «руськім», «рускым», «рускім». Уласна рускіх, у тым ліку стараабрадцаў, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў XVII—XVIII стст., мясцовае насельніцтва называла патэстарнай формай «масквічы», «маскавіты», «маскалі» і радзей - этнонімам «рускія». Назва «рускія» адпавядала паняццю «праваслаўны, што асабліва добра адлюстравалася ў дакументах канца XVIII ст., калі землі Беларўсі былі далучаны да Расіі. Геаграфічнае распаўсюджанне назвы «рускія» ў Беларусі ХVІІ - ХVІІІ стст. цягнулася да ўсходніх абласцей, хаця сустракалася ў тых або іншых выпадках на ўсёй этнічнай Тэрыторыі беларускай народнасці і асабліва там, дзе захоўвалася праваслаўе. Адным з такіх раёнаў было Палессе, дзе бытавалі розныя этнанімічныя формы (уключаючы і форму «рускія») і дзе праходзілі аб'яднальныя працэсы (аналагічныя працэсам станаўлення назвы «беларусцы» ва ўсходняй Беларусі). У XVII ст. там упершыню фіксуецца вызначэнне «палешукі». Аналагічна назве «Белая Русь» тапонім «Палессе» сустракаецца на старонках старажытных дакументаў значна раней XVII ст. Упершыню ён названы ў летапісе па Іпацьеўскаму спісу пад 1273 г., а гістарычныя крыніцы XVI— XVII стст. ужо шырока выкарыстоўваюць яго для абазначэння тэрыторый басейна Прыпяці і шэрагу сумежных зямель. Таксама, як і землі Белай Русі, дзе ўзаемадзейнічалі беларускі і рускі народы, палескія тэрыторыі былі кантактнай зонай паміж беларусамі і ўкраінцамі. I ў той жа час, калі на землях Верхняга Падзвіння і Падняпроўя распаўсюджваецца этнанімічная назва «беларусцы», на Палессі ўзнікае аналагічнае паняцце «палешукі», якое ахоплівала беларуса- і украінамоўнае насельніцтва.
Узмацненне працэсаў інтэграцыі і кансалідацыі беларускага насельніцтва ў пагранічных абласцях у перыяд XVII—XVIII стст. было звязана, відаць, з нейкай пераарыентацыяй аб'яднальных этнічных працэсаў у межах беларускага і суседняга з ім рускага і украінскага насельніцтва. Узнікненне самастойных этнічных і тапанімічных назваў у пагранічных абласцях Беларусі, Расіі і Украіны, якія характарызуюцца змешанымі формамі этнавызначальных прымет, дазваляе назваць гэтыя вобласці гісторыка-этнаграфічнымі ці нават і субэтнічнымі. Тое ж можна сказаць і пра заходнія раёны Беларусі і Усходняй Літвы («Літва Павілейская» — «Чорная Русь»), дзе назіралася аналагічная сітуацыя ўзземадзеяння беларускага і літоўскага насельніцтва.
У навуковай літаратуры пад гісторьіка-этнаграфічнай вобласцю звычайна разумеецца арэал, які ахоплівае два або некалькі этнасаў (народаў). «Адна з характэрных рыс генезісу гісторыка-этнаграфічных агульнасцей, — піша Ю. Брамлей, — заключаецца ў тым, што яны фарміруюцца на працягу доўгіх перыядаў часу ў ходзе культурнай інтэрферэнцыі суседніх народаў. У сілу гэтага структура такіх абласцей шматслойная, а граніцы лабільныя» [13]. Распаўсюджванне ў гэтых рэгіёнах пэўных этнанімічных форм сведчыць аб дзейнасці там працэсаў, характэрных для субэтнічных супольнасцей больш высокага таксанамічнага ўзроўню, чым гісторыка-этнаграфічныя аб'яднанні. У Беларусі XVII—XVIII стст., дарэчы, як і некалькі раней, усё гэта было характэрна, прынамсі для трох буйных пагранічных абласцей — «Белай Русі», «Палесся», «Чорнай Русі», якія складваліся ў выніку ўласных этнагістарычных прычын.
Другие статьи
Народы Средней Азии и Казахстана
Средняя Азия и Казахстан – один интереснейших районов. Исторически
Средняя Азия была, по крайней мере в своих южных частях, близка к центрам южных
цивилизаций и подверглась их влиянию.
Среднюю Азию можно разделить на 2 основные
физико-географические зоны, и это деление отразилось на и ...