Аб'яднальныя працэсы ў межах гісторыка-этнаграфічных абласцей
У пачатку XVII ст. назва «беларусцы» была яшчэ не зусім свабоднай ад тапанімічнай прывязанасці, што выражалася ў абавязковай сувязі назвы «беларусцы» з тапонімам «Белая Русь», які стабільна бытаваў ва Усходняй Беларусі, на Смаленшчыне і Пскоўшчыне, а ў некаторых выпадках адносіўся да насельніцтва сучасных украінскіх зямель. Напрыклад, у роспытах сястра ліцвіна Рамана Савіна Дар'я паведамляла, што «родина де ее в Белой Руси, в Хвастове; отец и мать были белорусцы .», а на споведзі ў Калузе яна сказала, што «родом белоруска». Не выключана, што прычынай для назвы Дар'і і яе родзічаў «ліцвінамі» і «беларусцамі» паслужыла ўяўленне іх аб размяшчэнні тапоніма «Белая Русь» на Валыні, дзе знаходзіўся іх родны Хвастоў. Тое ж самае можна скаэаць і пра Чарнігаўшчыну, насельніцтва якой называла сябе часам “беларусцамі”.
У Маскоўскай дзяржаве ў XVII ст. «Белай Руссю» называлі Смаленшчыну, Віцебшчыну і Магілёўшчыну. Таму калі ў выніку руска-польскай вайны да Маскоўскай дзяржавы адышлі некаторыя землі Усходняй БеларусІ, Смален- шчыны і Пскоўшчыны, да тытула Аляксея Міхайлавіча—«царя Великия и Малыя России» дабаўляецца тытул «Белыя Расіі самадзержац». У данясенні I. Галавіна маскоўскаму цару аб прыбыцці з Літвы пяцідзесяці старыц Ладзінскага Пакроўскага манастыра Прылукскага павета з ігуменняй і духоўным бацькам гэтыя бежанцы ўсюды названы беларускімі.
У краінах Заходняй Еўропы пад «Белай Руссю» разумелі розныя па велічыні тэрыторыі, аднак пры абавязковым уключэнні ў яе склад Падзвіння і Верхняга Падняпроўя. Г. Тэктанзэр у пачатку XVII ст. адзначаў, што граніца паміж Маскоўскай дзяржавай і Белай Руссю, «якая належыць палякам», праходзіць каля г. Оршы. Пасол Свяшчэннай Рымскай імперыі Д. Мойерберг, апісваючы ў 1663 г. землі, якія называліся Расіяй, адзначае іх раздзяленне на Вялікую, Малую і Белую Русь. Да апошняй ён адносіць тэрыторыю паміж Прыпяццю, Дняпром і Дзвіной з гарадамі Мінскам, Ноўга-радам, Мсціславам, Смаленскам, Віцебскам, Полацкам і іх акругамі". Курляндзец Я. Рэйтэнфельс у «Сказании . о Московии» 1680 г. адэначаў параўнальную велічыню тэрыторыі Белай Русі і пісаў, што частка яе належыць Польшчы.
У сваю чаргу для насельніцтва Рэчы Паспалітай Белая Русь была канкрэтнай тэрытарыяльнай адзінкай, граніцы якой добра ўяўляліся. Так, у актах аб копных судах Пінскага павета паведамляецца, што пан Тэадор Малеўскі выехаў са сваёй вёскі ў «Беларускі край» і праз некаторы час вярнуўся з «Белай Русі». У большасці выпадкаў жыхары Рэчы Паспалітай вызначалі Белую Русь у абласцях Падзвіння і Падняпроўя. Напрыклад, у XVII ст. Г. Каршнскі ў сваім «Лексіконе» адзначаў, што «Русь заключае ў сабе акрамя Русі Маскоўскай Літоўскую Русь, якая дзеліцца на Белую і Чорную Русь. Белая Русь мае ваяводствы Мсціслаўскае, Полацкае, Віцебскае і Смаленскае, Чорная Русь — Навагрудскае, Мінскае .» У падручніку па гісторыі і геаграфіі Польшчы геаграфічная лакалізацыя Белай Русі некалькі іншая, аднак і там да яе адносяцца землі Падняпроўя і Падзвіння, якія уваходзяць у Віцебскае і Мсціслаўскае ваяводствы [11].
Другие статьи
Лёгкая промышленность России состав, уровень развития, размещение. Проблемы и перспективы отрас
Лёгкая
промышленность
— совокупность специализированных отраслей промышленности, производящих главным
образом предметы массового потребления из различных видов сырья.
Лёгкая промышленность занимает одно из важных мест в производстве валового национального продукта и играет значительную
...