Канфесіянальная сітуацыя
Канфесіянальная сітуацыя ў Беларусі заставалася стракатай. У рамках аднаго толькі беларускага этнасу ў XVII ст. было распаўсюджана праваслаўе, каталіцтва, уніяцтва і пратэстантызм. Розныя напрамкі хрысціянскай веры ахоплівалі ўсе сацыяльныя групы беларусаў - ад магнатаў і шляхты да гарадскіх нізоў і заняволеных сялян. Аднак у параўнанні з папярэднім перыядам значна ўзрастае колькасць католікаў і уніятаў за кошт праваслаўнага і пратэстанцкага насельніцтва.
Адкрытая падтрымка каралеўскім дваром каталіцкай царквы і патуранне ёй з боку ўсемагутных магнатаў садзейнічалі пранікненню ў Беларусь розных каталіцкіх ордэнаў — дамініканцаў, езуітаў, францысканцаў, бенедзіктанцаў, кармалітаў і інш. Займаючыся філантропіяй і прымаючы ўдзел у выхаваўчай і асветніцкай дзейнасці, яны імкнуліся ўмацаваць свой аўтарытэт сярод насельніцтва і прывіць яму думку аб перавазе і «праўдзівасці» каталіцкай рэлігіі ў параўнанні з іншымі напрамкамі хрысціянства. Каталіцкія ордэны актыўна падтрымлівалі палітыку распаўсюджання ўніяцтва і наступлення на праваслаўную веру. Паступова на працягу першай палавіны XVII ст. унію сталі падтрымліваць буйныя магнаты і гарадскія вярхі, якія часта навязвалі я'е сілай (за адмову прыняць унію гараджан, напрыклад, маглі нават высяляць сілай з горада). У гісторыі Беларусі стаў ужо хрэстаматыйным прыклад таго, якімі жорсткімі метадамі ўводзілася уніяцтва ў 1613— 1623 гг. У Магілёве, Полацку, Оршы і Віцебску езуітам і адначасова уніяцкім архіепіскапам Іасфатам Кунцэвічам. Пры падтрммцы магнатаў і каралеўскай улады ўніяты вялі актыўнае наступленне таксама і на праваслаўныя брацтвы, многія з якіх былі закрыты або ператвораны ва ўніяцкія. Такая палітыка праводзілася і ў адносінах да праваслаўных цэркваў. Толькі ў беларускай епархіі, якая ахоплівала землі Падняпроўя, за перыяд з 1636 па 1755 г. былі закрыты або пераведзены ў падпарадкаванне уніяцкім мітрапалітам 164 праваслаўныя цэрквы. Прымусовае распаўсюджанне каталіцтва і уніяцтва змяніла колькасныя суадносіны паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў на карысць католікаў і ўніятаў і нанесла страту праваслаўным. Па даных некаторых аўтараў, уніяцкае насельніцтва Рэчы Паспалітай, якое адносілася ў этнічным плане галоўным чынам да ўкраінцаў і беларусаў, складала ў 1660 г. ужо 33% ад колькасці ўсіх жыхароў дзяржавы. Сярод астатніх 43% трымаліся каталіцкай веры, 10 — праваслаўнай, 9 іудаізму і 5% — пратэстантызму і ін- шых рэлігій. Насаджэнне каталіцтва і уніяцтва на ўсходнеславянскіх землях Рэчы Паспалітай працягвалася і ў XVIII ст. Як адзначаў Я. Курчэўскі, толькі на тэрыторыі Мінскай губерні была створана больш чым 121 уніяцкая царква, а ў Гродзенскай губерні іх налічвалася каля 276. Мяркуючы па матэрыялах, прыведзеных Я. Марашам, колькасць уніяцкіх прыходаў у Беларусі ў канцы XVIII ст. (без абласцей, якія перайшлі да Расіі пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай) перавысіла колькасць каталіцкіх і праваслаўных, разам узятых. Найбольш праваслаўных прыходаў (адпаведна і праваслаўнага насельніцтва) было ў Навагрудскім, Ваўкавыскім, Пінскім і Мазырскім паветах, г. зн. на землях Чорнай Русі і Палесся. Аднак уніяцкіх прыходаў у гэтых жа паветах (за выключэннем Ваўкавыскага) было больш, чым праваслаўных. Асноўная маса каталіцкіх парафій была ў Гродзенскім, Ашмянскім, Лідскім, Навагрудскім, Брэсцкім і Мінскім паветах, дзе праваслаўных прыходаў было вельмі мала або наогул не было. Выключэнне складала толькі Навагрудчына, дзе назіралася значная канфесіянальная стракатасць. Нягледзячы на актывізацыю ў XVII—XVIII стст. палітыкі насаджэння каталіцкай і уніяцкай веры, магнаты, каралеўская ўлада і Ватыкан, якія дзейнічалі праз свае шматлікія манаскія ордэны, так Г не змаглі ліквідаваць поліканфесіянальную стракатасць насельніцтва Рэчы Паспалітай, у тым ліку і Беларусі. Яшчэ ў першай палавіне XVII ст. дзяржаўная ўлада, каб крыху прыпыніць антыкаталіцкі рух на ўсходнеславянскіх землях Рэчы Паспалітай, пайшла на пэўныя ўступкі ў прызнанні правоў праваслаўнай царквы. У 1633 г. былі выдадзены «артыкулы для заспакаення рускага народа», якія ўзаконьвалі існаванне праваслаўнай царквы. Акрамя таго, пастаянныя патрабаванні рускага ўрада аб спыненні праследавання беларускай праваслаўнай царквы і насельніцтва, а затым і далучэнне ў канцы XVIII ст. зямель Беларусі да Расіі не дазволілі каталіцкай царкве канчаткова падавіць праваслаўе.
Таму, як і ў папярэдні перыяд, беларуская народнасць працягвала заставацца поліканфесіянальнай адзінкай, асноўны этнічны масіў якой, праўда, трымаўся ўжо не праваслаўнай, а уніяцкай веры.
Другие статьи
Малый бизнес в Республике Калмыкия
В настоящее время в
экономике России ключевым источником роста эффективности производства,
насыщения рынка необходимыми товарами, услугами и повышения уровня жизни
населения является развитие малого предпринимательства.
Малый бизнес обеспечивает необходимую мобильность в условиях
рын ...